Беларускія ўлады высылаюць з краіны амэрыканскага грамадзяніна зь сям’ёй

2005 2005-07-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 15 ліпеня прафэсара Тэры Бэша выклікалі ва ўправу міжнародных сувязяў Белдзяржунівэрсытэту і паведамілі, што ўлады патрабуюць, каб ён і дзьве ягоныя дачкі 10 і 13 гадоў за дзьве гадзіны пакінулі тэрыторыю Беларусі, паведаміла прэс-служба Хартыі-97. Спадар Бэш патэлефанаваў у амбасаду ЗША. Амэрыканскія дыпляматы зьвязаліся зь беларускім Міністэрствам замежных справаў і прасілі, каб Тэры Бэшу і ягонай сям’і далі на зборы некалькі дзён. Беларускі бок пагадзіўся, каб Тэры Бэш разам з дочкамі пакінуў Беларусь 19 ліпеня, пасьля таго, як прадстаўнікі аддзелу грамадзянства і міграцыі вернуць прафэсару ягоны пашпарт.

Ва ўправе па міжнародных сувязях Белдзяржунівэрсытэту ня ведаюць, зь якой прычыны Тэры Бэшу забаронена знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Начальніца аддзелу прэсы Міністэрства замежных справаў Беларусі Марыя Ваньшына сказала толькі, што кампэтэнтныя органы адмовілі грамадзяніну ЗША Бэшу ў знаходжаньні на тэрыторыі Беларусі. У амбасадзе ЗША ў Менску пакуль няма афіцыйнага камэнтара з нагоды дэпартацыі амэрыканскага прафэсара і ягонай сям’і. А вось што сказаў Тэры Бэш у інтэрвію радыё Свабода: “Яны патэлефанавалі мне і сказалі, каб я пакінуў тэрыторыю краіны. Беларускія ўлады анулявалі маю візу і папрасілі пакінуць краіну ў той жа дзень. Але мае дакумэнты, мой пашпарт знаходзяцца ў беларускіх уладаў. Як я магу пакінуць? Цягам двух гадоў я займаўся дабрачыннай дзейнасьцю і навучаньнем. Я намагаўся дапамагаць беларускім людзям”.

40-гадовы Тэры Бэш, продкі якога паходзяць з Польшчы і Нямеччыны, працаваў у Беларусі два гады. Ён ня толькі выкладаў міжнароднае права ў БДУ, але і арганізоўваў дабрачынныя акцыі для адукацыйных установаў Беларусі. Арганізоўваў міжнародныя студэнцкія канфэрэнцыі, сэмінары, курсы і гэтак далей. Як прызнаецца спадар Бэш, ён займаўся ў Беларусі толькі навуковымі праектамі. Ніколі не сустракаўся з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі, і нават амаль ня меў зносінаў з прадстаўнікамаі амбасады ЗША. Пра ягоную дзейнасьць ня раз паведамлялі дзяржаўныя беларускія мэдыі.

На думку спадара Бэша, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году Аляксандар Лукашэнка пачаў вялікую чыстку, скіраваную супраць прадстаўнікоў Захаду. “Сітуацыя беларускіх уладаў безнадзейная. Вяртаньня назад ня будзе. Перад тым, як зноў удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году, прэзыдэнт Лукашэнка пачаў вялікую чыстку, скіраваную супраць прадстаўнікоў Захаду”, -- піша ён у сваім лісьце ў прэсавы цэнтар “Хартыі-97”. Амэрыканскі прафэсар лічыць, што ягоная справа стаіць у адным шэрагу з закрыцьцём Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, высылкай зь Беларусі брытанскага прафэсара Алана Флаўэрса, а таксама зь нядаўнім затрыманьнем каля Стоўпцаў 23 амэрыканскіх школьнікаў, якія выкладалі ў летнім лягеры ангельскай мовы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international