Справа Аляксандра Сілкова: як караюць былых кандыдатаў у дэпутаты

Ва ўпраўленьні дэпартаменту фінансавых расьследаваньняў па Магілёўскай вобласці  Камітэта дзяржкантролю Беларусі 26 лістапада складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні на былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў юрыста Аляксандра Сілкова  нібыта за не прадстаўленую дэкларацыю аб даходах і маёмасьці.

Зарэгістраваўшыся кандыдатам у дэпутаты па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №85 Аляксандр Сілкоў атрымаў паведамленьне ад прадстаўленьні дэкларацыі ў падатковую інспекцыю. Аднак дэмакратычны актывіст не пагадзіўся з такой прапановай і падаў заяву ў пракуратуру аб растлумачэньні тых выпадкаў, калі падаткавікі маюць права ў абавязковым парадку патрабаваць прадстаўленьне звестак пра даходы грамадзян.

Неўзабаве быў атрыманы адказ, дзе былі пералічаны ўсе катэгорыі грамадзян (зразумела, без кандыдатаў у дэпутаты), якія павінны абавязкова прадстаўляць такую дэкларацыю, пры гэтым супрацоўнік пракуратуры паведаміў, што і кандыдату ў дэпутаты неабходна яе прадставіць. Не пагадзіўшыся з такім адказам пракуратуры магілёўскай Сілкоў звярнуўся ў Генеральную пракуратуру.

Сёньня ён па афіцыйнаму выкліку наведаў УДФР КГК па Магілёўскай вобласці, прычым намерваўся гэта зрабіць разам з юрыстам Барысам Бухелем. Аднак  законнага прадстаўніка ў кабінет не прапусьцілі, а на пытаньне Аляксандра Сілкова аб тым,  на аснове якога артыкула складзены пратакол, адказаць не змаглі. Затое паведамілі, што 3 снежня адбудзецца суд,  а намесьніка старшыні аргкамітэту па стварэньні Партыі свабоды і прагрэсу Аляксандра Сілкова чакае штраф.

Пры гэтым супрацоўнікі фінансавай міліцыі не прынялі да ўвагі просьбу актывіста  дачакацца адказу з Генеральнай пракуратуры.

Як паведаміў Барыс Бухель, у залежнасьці ад вынікаў судовага працэсу мясцовыя праваабаронцы будуць намагацца давесьці гэтую справу да лагічнага канца і абскарджваць рашэньне адміністрацыйнага суда у судах вышэйшай інстанцыі.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international