У міліцыю віклікаюць бацьку моладзевага актывіста

2008 2008-11-26T09:49:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Бацьку актывіста асіповіцкай філіі Маладога Фронту Палякова Станіслава даслалі позву ў міліцыю на 26 лістапада да міліцыянта Якаўлева Е.Ю.

Прычына выкліку ў позве не зазначана, хутчэй за ўсё гэта будзе “прафіляктычная” размова. Па меркаваньні Станіслава Палякова, супрацоўнікі праваахоўных ворганаў хочуць прыпыніць актыўную дзейнасьць маладафронтаўца, аказваючы ціск на ягоных бацькоў.

Праваахоўныя ворганы ня ўпершыню цікавяцца дзейнасьцю Станіслава Палякова. 1 лістапада, перад Дзядамі, да яго дадому завітаў супрацоўнік КДБ, якія папярэдзіў пра магчымыя праблемы, якія ўзьнікнуць у хлопца ў выпадку ягонага ўдзелу ў шэсьці. Крыху раней у адзьдзел КДБ выклікалі класнага кіраўніка і дырэктарку школы, дзе навучаецца Станіслаў Палякоў.

Увогуле ў Асіповічах назіраецца надзвычай пільны нагляд і жорсткі ціск за актывістамі нацыянальнага руху. Варта прыгадаць, што адзін з яскравейшых маладафронтаўцаў, асуджаны па “справе 14-цьці”, Арцём Дубскі быў вымушаны зьехаць з Асіповічаў на Украіну пасьля завядзеньня на палітвязьня яшчэ двух крымінальных спраў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international