Гродзенскія прадстаўнікі АГП папрасілі прытулку ў Бельгіі і Галандыі

2008 2008-11-25T10:04:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябры гарадзенскай суполкіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Падчыненкаў і Уладзімір Ларын папрасілі палітычны прытулак у Бельгіі і Галяндыі. Свае дзеянні апазыцыянеры звязваюць  пераследам з боку КДБ.

 
Той факт,што былы кандыдат у дэпутаты беларускага парламента Віктар Падчыненкаў і кіраўнік ягонага выбарчага штаба Уладзімір Ларын папрасілі палітычны прытулак за мяжой, падцвердзіў старшыня гарадзенскай абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юры Істомін.

 
Па яго словах, цяперашнім часам Віктар Падчыненкаў знаходзіцца ў Антвэрпэне, а Уладзімір Ларын – у Амстэрдаме.

 
Для кіраўніцтва партыі пакуль не зусім зразумела, чым выкліканыя такія крокі з боку апазыцыйных дзеячоў. Бліжэйшым часам уцекачы абяцалі выйсці на сувязь і абгрунтаваць сваё рашэнне пакінуць краіну.

 
Юры Істомін не выключае, што сябры партыі вымушана з’ехалі за мяжу, спалохаўшыся пераследу з боку КДБ: некалькі тыдняў таму іх, як і многіх іншых апазыцыйных дзеячоў , выклікалі на размову ва ўпраўленне камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гарадзенскай вобласці.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international