У Кіраўску за правядзенне адукацыйнага семінару арганізатарцы вынесены штраф памерам 50 базавых адзінак

2005 2005-07-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 чэрвеня у горадзе Кіраўску Магілёўскай вобласці па ініцыятыве “Беларускага рэспубліканскага клубу выбаршчыкаў” быў арганізаваны адукацыйны семінар, на якім асвятляліся некаторыя аспекты працоўнага заканадаўства.

На семінары прысутнічалі намеснік начальніка Кіраўскага РАУС Пятроў Пётр Акімавіч, а таксама начальнік Кіраўскага РАУС Бізуноў. Пасля выступу прадстаўніцы “Беларускага рэспубліканскага клубу выбаршчыкаў” Ганны Міхайлаўны Гатавец яна была запрошана вышэй узгаданымі супрацоўнікамі міліцыі “для размовы” у Кіраўскі раённы аддзел унутраных спраў, дзе на яе быў складзны пратакол за здзяйсненне адміністратыўнага правапарушэння по артыкуле 167 ч. 1 КаАП РБ “ Парушэнне парадку правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання”. Дадзены пратакол складаўся Пятровым Пётрам Акімавічам пад дыктоўку Бізуновым.

Першае судовае паседжанне было прызначана на 11 ліпеня, але было адкладзена на 15 ліпеня па прычыне няяўкі на паседжанне сведкаў - намесніка начальніка Кіраўскага РАУС Пятрова Пятра Акімавіча, начальніка Кіраўскага РАУС Бізунова, а таксама намесніцы старшыні Кіраўскага гарадскога выканаўчага камітэта Каранкевіч. 15 ліпеня на судовым паседжанні Каранкевіч заявіла што дадзены семінар праходзіў з парушэннем палажэння Кіраўскага гарвыканкама, згодна з каторым устанаўліваецца парадак правядзення семінараў на тэррыторыі Кіраўскага раёна. На прапанову прадставіць дадзенае палажэнне яна адказала, што на дадзнеы момант яна не мае пры сабе дадзены нарматыўны акт. У сувязі з гэтым судовае паседжанне было зноў перанесена.

18 ліпеня адбылося апошняе судовае паседжанне по дадзенай справе. На паседжанні было прадстаўлена вышэйназванае палажэнне. Варта адзначыць што гэты нарматыўна прававы акт мае назву “Рэгламент Кіраўскага гарадскога камітэта”, які распаўсюджваецца толькі на структурныя падраздзяленні гарвыканкама і рэгулюе асаблівасці правядзення семінарскіх заняткаў толькі у структурных падраздяленнях гарвыканкама. Дадзены факт ні як не паўплываў на судздзю Кіраўскага раена Уліціну. Таксама судздзя не улічыла той факт, што падчас правядзення мерапрыемства супрацоўнікі міліцыі не патрабавалі спыніць яго (патрабаванне артыкула 13 Закона “Аб сходах, мітынгах, вулічных шэсцях, дэманстрацыях і пікетаванню”, згодна з якім супрацоўнікі міліцыі абавязаны патрабаваць спынення схода у выпадку яго незаконнасці).

У выніку судздзёй Уліцінай было вынесена рашэнне прыцягнуць Ганну Міхайлаўну Гатавец да адміністратыўнага пакарання ў выглядзе штрафу памерам 50 базавых адзінак (1 275 000 рублёў).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international