Інфармацыя пра колькасць ізалятараў, у якіх няма жаночага персанала, засакрэчаная

2008 2008-11-25T09:50:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вядомы берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк атрымаў адказ Міністэрства ўнутраных спраў на свой запыт ад 11 лістапада 2008 года пра колькасць ізалятараў часовага ўтрымання (ІЧУ), дзе працуюць жанчыны.

 
Першы намесьнік начальніка галоўнай управы аховы правапарадку і прафілактыкі МУС  Барсукоў адказаў, што прадстаўленне такіх матэр’ялаў абмежавана законам аб дзяржаўных сакрэтах.


Праваабаронца лічыць, што дадзены адказ не правамерны. У адпаведнасці з законам аб дзяржаўных сакрэтах не можа быць дадзена інфармацыя, якая стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы і канстытуцыйным правам чалавека.

 
Якім чынам інфармацыя аб колькасці ІЧУ, дзе працуюць жанчыны, можа пагражаць нацыянальнай бяспецы?

 
Раман Кісляк збіраецца абскарджваць дадзены адказ і будзе дабівацца прадастаўлення гэтай інфармацыі для таго, каб давесці да грамадства.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international