Адміністрацыя прэзідэнта праігнаравала прапанову берасцейскіх праваабаронцаў

2008 2008-11-24T16:57:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вядомы праваабаронца Раман Кісляк атрымаў на сваё імя адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на прапанову, якую падпісалі 7 праваабаронцаў з Берасцейшчыны: Р. Кісляк, У. Малей, В. Лазарэнкаў, У. Вялічкін, С. Вакуленка, В. Сымонік. Ім паведамілі,  што іх прапанова перанакіравана на разгляд у Міністэрства ўнутраных спраў.

Нагадаем, што праваабаронцы прапанавалі вярнуць у парламент з пярэчаннямі асобныя палажэнні закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы РБ па пытаннях супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі, распаўсюджванню рабскай працы, дзіцячай парнаграфіі і прастытуцыі”. Па гэтаму закону ўстанаўліваецца адміністрацыйны арышт за занятак прастытуцыяй. Праваабаронцы лічаць, што ва ўмовах, калі жанчыны падвяргаюцца дыскрымінацыі, знаходзячыся ў ІЧУ, павелічэнне адміністрацыйных парушэнняў, за якія накладваецца арышт, павялічыць колькасць такіх жанчын.

Раман Кісляк лічыць, што прапанова фактычна  праігнаравана, паколькі закон ужо быў падпісаны 10 лістапада, а адказ датаваны 18-м лістапада.

Праваабаронца сказаў, што будзе дапамагаць дыскрымінаваным жанчынам, незалежна ад іх прафесіі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international