Горадня: за “Нашу Ніву” — у пастарунак

2008 2008-11-24T09:05:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гарадзенскія міліцыянты затрымалі дзьве групы па тры маладзёны, якія ішлі па вуліцы Ажэшкі і раздавалі незалежную прэсу — газэты “Наша Ніва” і “Наша слова”, а таксама рэклямкі “Белсату”. Іх даставілі ў Ленінскі РАУС. Адна з затрыманых — Хрысьціна Марчук паведаміла “Свабодзе”, што яны мелі ў руках пакеты з эмблемай “Белсату”.


Да пастарунку падышлі журналісты Мікола Маркевіч і Анджэй Пачобут —карэспандэнт польскай “Газэты Выборчай”. Яны хацелі пацікавіцца лёсам маладзёнаў, але самі былі затрыманыя. Праўда, неўзабаве міліцыянт, які гэта зрабіў — прапаршчык Афанасьеў папрасіў у абодвух журналістаў прабачэньня і адпусьціў іх.

Пазьней шэсьць маладзёнаў адпусьцілі, не складаючы пратаколаў. Пра гэта паведаміла адна зь іх — Хрысьціна Марчук. Паводле яе, міліцыянты высьветлілі асобы затрыманых і вярнулі ім усе рэчы.

Некалькі дзён таму  з адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі ў рэдакцыі газэт “Наша ніва” і ”Народная воля” паступілі зьвесткі пра тое, што іх уключаць у падпісны каталёг і ў сыстэму распаўсюджваньня “Белсаюздруку”. Акрамя таго, газэты будуць мець магчымасьць друкавацца на тэрыторыі Беларусі. мяркуецца, што Дамовы з рэдакцыямі будуць заключаныя 24 лістапада.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international