Чарговыя затрыманьні ля Валадаркі

2008 2008-11-23T10:17:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У суботу прыкладна ў  19.30 ля менскай турмы на вул. Валадарскага была жорстка разагнаная чарговая акцыя ў падтрымку Аляксандра Баразенкі. Яе ўдзельнікі, якія стаялі з партрэтамі палітвязьня, а таксама журналісты — усяго 15 чалавек – затрыманыя. Зьмітру Хведаруку ўдалося ў апошні момант пазьбегнуць затрыманьня.

Усіх іх даставілі ў РУУС Маскоўскага раёну Менску. Міліцыянты перапісалі пашпартныя зьвесткі. Тых, хто ўжо раней праходзіў дактыляскапічную рэгістрацыю, аддзялілі ад астатніх. Сярод затрыманых — былы палітвязень Артур Фінькевіч, а таксама Міхал Пашкевіч, Максім Вінярскі, Паліна Кур'яновіч, Паліна Дзьякава, Аляксандар Сергіенка, Вікенцій Манько (гэта родны дзядзька А. Баразенкі), Багуслаў Равяка. Затрыманая была і фатограф НН Юлія Дарашкевіч.

Праз паўтары гадзіны некалькіх чалавек адпусьцілі, астатнія проста сыйшлі самі.

Паводле "Нашай нівы" 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international