Сарваць сход грамадзкасьці па вылучэньні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў спрабавалі і ў Баранавічах.

2005 2005-07-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках Радыё Свабода, у аднаго з актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі былі канфіскаваныя інфармацыйныя матэрыялы. Міліцыянты таксама спрабавалі скласьці пратаколы ў справе арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу на лідэраў АГП Анатоля Лябедзьку і ПКБ Сяргея Калякіна.

Сход па вылучэньні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў, у якім удзельнічала больш за 40 чалавек, праходзіў у штаб-кватэры баранавіцкай арганізацыі Партыі камуністаў. Падчас яго правядзеньня ў партыйны офіс прыйшло больш дзесятка міліцыянтаў. Яны затрымалі Анатоля Лябедзьку, Сяргея Калякіна і старшыню менскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігара Шынкарыка. У спадара Шынкарыка канфіскавалі 40 партыйных інфармацыйных бюлетэняў, а на спадароў Калякіна й Лябедзьку спрабавалі скласьці пратаколы ў справе правядзеньня несанкцыянаванага мітынгу. Абодва палітыкі адмовіліся даваць паказаньні й пакінулі міліцэйскі пастарунак. Сход абраў два дэлегаты на Кангрэс ад Баранавічаў. Імі сталі прадстаўнік прафсаюзу прадпрымальнікаў і актывіст Таварыства беларускай мовы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international