Апазіцыйная прэса вяртаецца

2008 2008-11-21T12:36:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Апазіцыйная прэса вяртаецца у Белсаюздрук – ад наступнага тыдня ва усіх шапіках, а таксама падпісным каталогу Белпошты з’явіцца такія газеты, як “Народная Воля” ды “Наша Ніва”.

Вяртанне незалежных выданняў у падпісныя каталогі адбудзецца у адпаведнасці з дамовамі, падпісанымі ўчора рэдакцыямі апазіцыйных газет.

Пра гэта Рацыі распавёў галоўны рэдактар Народнай Волі Іосіф Сярэдзіч:

“Сёння, упершыню за некалькі год мы трымалі станоўчыя адказы ад дзяржаўных прадпрыемстваў, што займаюцца распаўсюдам друкаваных СМІ у Беларусі, а таксама прапанову аб кіраўніцтва “Беларускага дому друку” аб магчымасці тыражаваць газету на дзяржаўным прадпрыемстве ”

Паводле Сярэдзіча рашэнне аб вяртанні апазіцыйнай прэсы у афіцыйны распаўсюд, што канчаткова было прыпыненае напрыканцы 2005 году, паходзіць наўпрост ад адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі і выкліканае перамоўным працэсам аб дэмакратызацыі, што вядзецца паміж Беларуссю і Захадам, а таксама пачаткам выканання беларускім бокам канкрэтных пунктаў са спісу 12 патрабаванняў Еўрасаюзу.

Нагадаем, што ўчора Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч паведаміў Радыё Рацыя, што з беларускай амабасады ў Брусэлі у еўрапэйскія структуры паступіў дакумент аб гатоўнасці выканаць афіцыйным Менскам рэкамендацыі АБСЕ аб змене Выбарчага кодэкса.

Акрамя таго, беларускі бок заявіў аб намеры вярнуць незалежныя выданні "Народная воля" і "Наша Ніва" у беларускія выдавецтвы, падпісны каталог і дзяржаўную сістэму распаўсюду.

Яцэк Пратасевіч  сказаў, што ў Брусэлі цяпер чакаюць практычных канкрэтных крокаў з беларускага боку.

- Чакаем практычных канрэтных крокаў зь беларускага боку і калі яны будуць зробленыя, тады можам сказаць, што цягам гэтага паўгоду, які Эўразвяз даў сабе і Беларусі , каб тая скарыстала шанец шырокага супрацоўніцтва , што гэтыя паўгады не будуць змарнаваныя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international