Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францішка Скарыны пазбаўляецца ад дэмакратычных актывістаў

2005 2005-07-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны адлічаны малады актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада, студэнт 3-га курсу філялягічнага факультэту Павал Маджара, паведаміла Радыё Свабода.

Дэкан філялягічнага факультэту Ўладзімер Бобрык наадрэз адмовіўся камэнтаваць адлічэньне з унівэрсытэту Паўла Маджары, намесьнік жа дэкана Леанід Кузьміч патлумачыў сітуацыю наступным чынам: “У яго вельмі багата было пропускаў, дрэнна хадзіў на заняткі. Я яму гаварыў: глядзі! Яшчэ і тры запазычанасьці. Калі тры запазычанасьці, можна адлічваць, гэта рэктар ужо вырашае”.

Павал Маджара кажа, што меў права зьліквідаваць гэтыя запазычанасьці да 30 жніўня, але яму не далі накіраваньне: “Дэканат матываваў гэта тым, што мае дакумэнты на адлічэньне ўжо ў рэктара”. Пра тое, што папярэднічала адлічэньню, спадар Маджара паведаміў: “За месяц да гэтага я меў размову з прарэктарам у пытаньнях ідэалягічнай працы Сяргеям Ханенем наконт майго статусу ў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада. Потым меў размову з чалавекам ў цывільным, які не назваў сябе, але, мяркую, гэта быў куратар нашага унівэрсытэту ад камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Ён прапанаваў мне быць інфарматарам, а пасьля таго, як я адмовіўся, ён папярэдзіў, што могуць быць наступствы. Пазьней ужо мой дэкан Уладзімер Бобрык размаўляў з маімі бацькамі, а потым і са мною. Сказаў, калі ня спыніце сваё сяброўства ў БСДП Грамада, то вынік навучаньня будзе відавочным.”

У дэмакратычным асяродку абласнога цэнтру студэнта Маджару ведаюць ня толькі як сацыял-дэмакратычнага актывіста, але і ўдзельніка акцыяў маладзёвага руху “Зубр”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international