Берасцейская актывістка скардзіцца на міліцыянтаў

2008 2008-11-20T17:25:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сябра абласной Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс накіравала скаргу на імя начальніка АУС Ленінскага раёна Берасця на жахлівыя ўмовы ўтрымання ў ізалятары, якія парушаюць арт.3, 7, 26 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Міжнародную канвенцыю аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын.

Ганна Канюс была затрымана супрацоўнікамі міліцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі ў 2006 годзе і змешчана ў іэалятар часовага ўтрымання на 5 сутак, нібы за дробнае хуліганства.

У скарзе актывістка паведамляе аб жахлівых умовах ізалятара, размешчанага ў падвале аддзела міліцыі. Супрацоўнікі ізалятара выключна мужчыны.

На погляд спн. Канюс, умовы ізалятара жорсткія, бесчалавечныя і прыніжаючыя чалавечую годнасць. Маладая жанчына лічыць, што ўтрымлівалась у няроўных умовах у параўнанні з мужчынамі.

Яна просіць прызнаць дзеянні альбо бяздзеянні супрацоўнікаў ізалятара неправамернымі, ўмовы ўтрымання ненармальнымі, просіць прызнаць жаночую дысрымінацыю ў іэалятарах часовага ўтрымання, г. зн. сфармаваць жаночы персанал для работы са зняволеннымі жанчынамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international