Запрацаваў сайт кампаніі «За МТС па-беларуску»

2008 2008-11-20T10:11:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

19 лістапада запрацаваў сайт кампаніі «За МТС па-беларуску». На сайце можна падпісацца пад зваротам да кіраўніцтва МТС, раздрукаваць блянк для подпісаў ды знайсьці банэры акцыі.

 

Нагадаем, што напрыканцы кастрычніка Моладзь БНФ разам з «Маладым Фронтам» абвесьціла пра пачатак кампаніі «Мабільная сувязь па-беларуску». Мэта кампаніі — дамагчыся абслугоўваньня ўсіх жадаючых абанэнтаў па-беларуску. Ужо распачаты збор подпісаў пад зваротамі да кіраўнікоў вядучых беларускіх сотавых аператараў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства