Справа "Новага Жыцця" адкладзена

2008 2008-11-20T09:47:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

19 лістапада у Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі пасля амаль паўтарагадовага перапынку аднавіліся слуханні па справе аб маёмасці менскай царквы хрысціян поўнага евангелля “Новай жыццё” – кіраўніцтва пратэстанцкай супольнасці дамагаецца прызнання за сабой права на уласны будынак у сталічным мікрараёне Сухарава.

Яшчэ у 2005 годзе кіраўніцтва “Новага жыцця” некалькі разоў звярталася у Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт з просьбай аб наданні царкве статусу культавага будынку. Аднак абсалютна ва усіх выпадках гарадскія чыноўнікі адказвалі катэгарычнай адмовай, а пасля гэтага, ужо у 2006-м, нават прынялі рашэнне выселіць пратэстантаў з уласнага будынку. Тады ў вернікаў і узнікла неабходнасць звярнуцца у суд.

“Гісторыя цягнецца доўгія гады, царква прадставіла дастаткова доказаў таго, што абшчынай прадпрымаліся усе неабходныя меры, каб пытанне першапачаткова было вырашана у межах заканадаўства, то бок праз праектаванне, узгадненне і г.д., але ні адзін выканаўчы орган не прымаў станоўчых рашэнняў на этапах рашэння усёй гэтай праблемы у комплексе”, - распавядае юрыст рэлігійнага аб’яднання абшчын хрысціян поўнага евангелля Дзіна Шаўцова.

Як высветлілася у ходзе слуханняў, чыноўнікі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту ў сваіх дзеяннях спасылаюцца на закон аб архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці, а таксама на яшчэ не зацверджаны праект забудовы дадзенай тэрыторыі.

Сяргей Луканін, старэйшы юрыст “Новага жыцця”, які і прадстаўляе інтарэсы царквы у судзе, лічыць, што апеляванне да яшчэ не зацверджаных дакументаў з’яўляецца крокам абсалютна незаконным і гаворыць, што гэта усяго толькі прычына для яшчэ большага ціску на прыхаджанаў.

У выніку, разгляд справы, што апошні раз слухалася у Вышэйшым гаспадарчым у судзе паўтары гады таму – у красавіку 2007 года – ізноў адкладзены, праўда цяпер ужо на тыдзень.

Між тым, як гаворыць пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка, вернікі “Новага жыцця” на дадзены момант у сур’ёз не разглядаю магчымасці прымусовага высялення з будынку і усё адно маюць намер працягваць тут праводзіць свае набажэнствы.

 

“Ёсць безумоўна шмат прычын, чаму мы сёння ў такой сітуацыі. Магчыма, гэта звязана і з дзеяннем новага закону аб рэлігійных арганізацыях – менавіта наша царква і наагул пратэстанцкія грамады вельмі моцна церпяць зараз ад гэтага нарматыўнага акту. Што ж да нашых планаў, то мы безумоўна будзем працягваць нашу дзейнасць, як і працягвалі – для нас не змянілася абсалютна нічога”, - пракаментаваў сітуацыю Вячаслаў Ганчарэнка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international