Яшчэ адзін актывіст “Зубра” выключаны з універсітэту за палітычную дзейнасьць.

2005 2005-07-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Павел Маджара вучыўся на трэцім курсе Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны на факультэце беларускай філалогіі.

Як паведамляе прэс-служба руху «Зубр», прыкладна месяц таму, калі Павел Маджара здаваў летнюю сесію, яго выклікаклі ў ваенкамат. Там яго сустрэў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ. Ён настойліва прапанаваў Паўлу супрацоўніцтва, абяцаючы дапамогу ў здачы экзаменаў. У выпадку адмовы, супрцоўнік КДБ пагражаў маладому чалавеку сур’ёзнымі праблемамі падчас сесіі.

Павел катэгарычна адмовіўся ад супрацоўніцтва. Праз некалькі дзён яго выклікалі да дэкана факультэта, дзе «зубра» папярэдзілі, што гэтую сесію ён не здасьць.

Першыя два экзамены ён здаў пасьпяхова, але пасьля пачаліся праблемы. На днях быў падпісаны загад пры выключэньне Паўла Маджара.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international