Пастанова Цэнтральнай камісіі істотна абмежавала правы кандыдатаў у мясцовыя Саветы на агітацыю -- зрабіла немагчымым правядзеньне сустрэчаў з выбаршчыкамі па-за памяшканнямі.

2003 2003-01-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 студзеня 2003 года Центральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў прыняла пастанову “Аб тлумачэньні выкарыстаньня палажэньняў Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць правядзеньне сустрэчаў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў з выбаршчыкамі”.

Дадзеная Пастанова істотна абмежавала правы кандыдатаў у мясцовыя Саветы на агітацыю.

Згодна з п.3 Пастановы сходы, мітынгі, іншыя масавыя мерапрыемствы, якія арганізуюцца ў перыяд перадвыбарчай агітацыі па-за памяшканнямі, а таксама вулічныя шэсьці, дэманстрацыі і пікетаваньні праводзяцца ў адпаведнасьці с Законам Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 г. “Аб шэсьцях, мітынгах, дэманстрацыях і пікетаваньнях” і Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2001 г. № 11 “Аб некаторых мерах па ўдасканаленьню парадку правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, іншых масавых мерапрыемстваў і пікетаваньня ў Рэспубліцы Беларусь”.

У адпаведнасьці з п. 1 Пастановы ўсе сустрэчы з выбаршчыкамі павінны адбываццца ў закрытых памяшканьнях, якія вызначаюцца акружнымі, тэрытарыяльнымі камісіямі і адпаведнымі выканкамамі і адміністрацыямі.

Для правядзеньня сустрэчы з выбаршчыкамі на вуліцы кандыдатам прыйдзецца падаваць заяўку ў выканкамы на правядзеньне масавага мерапрыемства ў адпаведнасьці з дзеючым заканадаўствам (за 15 дзён да правядзеньня). Пры гэтым выканкамы маюць права перанесьці час і месца правядзеньня заяўленага мерапрыемства, забараніць яго наогул.

Дадзеная Пастанова Цэнтральнай камісіі супярэчыць патрабаваньням арт. 45 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасьці з ім грамадзянам Рэспублікі Беларусь, палітычным партыям, іншым грамадскім аб’яднаньням, працоўным калектывам, давераным асобам кандыдатаў у дэпутаты прадастаўляецца права свабоднага і ўсебаковага абмеркаваньня перадвыбарчых праграмаў кандыдатаў у дэпутаты, іх палітычных, дзелавых, асабістых якасьцяў, правядзеньня агітацыі за ці супраць кандыдата на сходах, мітынгах, у сродках масвай інфармацыі, а таксама пад час сустрэчаў з выбаршчыкамі. Варта адзначыць, што згодна з ч. 4 арт. 45 ВК Рэспублікі Беларусь, дзеяньне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў распаўсюджваецца на правядзеньне сустрэчаў з выбаршчыкамі толькі пры публічным абмеркаваньні пытаньняў, што выносяцца на рэферэндум. Такім чынам правядзеньне сустрэчаў з выбаршчыкам па -за памяшканнямі, без папярэдняга дазволу выканкамаў пагражае кандыдатам, сябрам іх ініцыятыўным групам адміністратыўнай адказнасццю па арт. 167. 1 КаАП Рэспублікі Беларусь, а пры арганізацыі такіх сустрэчаў палітычнымі партыямі ў падтрымку сваіх кандыдатаў, згодна з палажэньнямі Дэкрэта № 11 – ліквідацыяй партыі ў судовым парадку за парушэньне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international