Адвакат Аляксандра Баразенкі не змог сустрэцца са сваім падабаронным

2008 2008-11-19T13:16:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be



Павел Сапелка, адвакат Аляксандра Баразенкі, не змог сустрэцца са сваім падабаронным, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары № 1 у Мінску. Сустрэча была запланаваная на 18 лістапада.

Як паведаміў БелаПАН П.Сапелка, фармальнай прычынай адмаўлення стала адсутнасць дазволу, які павінен быў выдаць суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Валерый Есьман. Сам П.Сапелка адмовіўся каментаваць гэтую сітуацыю. Тым не менш, ён заявіў, што мае намер у хуткім часе пад'ехаць да суддзі і ўзяць дазвол на сустрэчу. "Гэта не такая вялікая праблема, як уяўляецца", — зазначыў адвакат.

17 лістапада стала вядома, што А.Баразенка аб'явіў у СІЗА галадоўку.

Нагадаем, А.Баразенка з'яўляецца фігурантам "справы чатырнаццаці". За ўдзел у акцыя пратэсту прадпрымальнікаў зімой 2008 года іншыя фігуранты гэтай справы — Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Пашкевіч, Павел Вінаградаў, Міхаіл Крываў, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч і Міхаіл Субач былі прыгавораныя да абмежавання волі на два гады без накіроўвання ў папраўчыя ўстановы. Антон Койпіш і Уладзімір Сяргееў — аштрафаваныя на 100 базавых велічыняў. Непаўналетні Максім Дашук асуджаны на 1,5 года абмежавання волі, Андрэй Кім — да пазбаўлення волі на 1,5 года з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму на падставе двух артыкулаў: насілле ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі і ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак. 20 жніўня А.Кім быў вызвалены ў адпаведнасці з указам прэзідэнта аб памілаванні.

Справа ў дачыненні да А.Баразенкі перададзена ў суд Цэнтральнага раёна Мінска, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international