Ператрус у Мілінкевіча

2008 2008-11-18T17:01:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На офісе Мілінкевіча апісваюць маёмасьць. Яго праводзяць судовыя выканаўцы суду Першамайскага раёну сталіцы. Акцыя пачалася прыкладна гадзіну таму. Афіцыйная падстава для апісаньня маёмасьці: "10 гадоў таму на гэтай кватэры пражываў чалавек, у дачыненьні да якога была заведзена крымінальная справа".

Паводле выканаўцаў, у кватэры могуць знаходзіцца рэчы, якія належылі таму самаму гаспадару. Аляксандар Мілінкевіч адзначыў, што апісалі мэблю, кампутары, а таксама стары антыкварны гадзіньнік.

Посуд яшчэ не чапалі, жартуе лідэр незарэгістранага Руху За свабоду. Найхутчэй сёньня нічога не канфіскоўваць ня будуць.

А. Мілінкевіч лічыць, што гэты інцыдэнт сьведчыць пра барацьбу груповак у атачэньні Лукашэнкі: "Гэта можа быць ініцыявана тымі людзьмі, якія супраць дэмакратычных пераменаў, наладжваньня кантактаў з Захадам". Міліцыянты нікога ў кватэру не пускаюць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international