Экалагічныя пікеты ў горадзе Барані прайшлі мірна

2005 2005-07-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 ліпеня ў горадзе Барань, што на Аршаншчыне, прайшло два пікеты пад лёзунгам “Хопіць травіць людзей”. Адзін з пікетаў, які прайшоў на гарадской танцпляцоўцы з 11-20 да 12-00, адбываўся з дазволу гарадскіх уладаў. Другі з 12-00 да 13-00 быў несанкцыянаваным і адбыўся побач з гарадзкім рынкам.
Ужо з траўня мяйсцовыя дэпутаты, праваабаронцы ды моладзевыя арганізацыі рэгіёну дамагаюцца вывазу з тэрыторыі гораду больш як за 20 тон небяспечных для здароўя хімічных адходаў, які УП “Лёс” захавала з парушэннямі ўсіх экалагічных нормаў. Але за гэты час грамадзкасць змагла дамагчыся толькі выдачы прадпісання заводу ад Віцебскага абласнога камітэту аховы навакольнага асяродзя, паводле якога завод мусіць перазахаваць адходы да 1 ліпеня2005 году.
Паколькі адходы да гэтае пары так і не былі прыбраныя, старшыня Свабоднага прафсаюзу металістаў на УП “Лёс”, сябра ПЦ “Вясна” Васіль Леўчанкаў ды старшыня Рады моладзевых арганізацыяў Аршаншчыны Ігар Казмярчак падалі заяўку на правядзенне пікету пад Лозунгам “Хопіць травіць людзей”. Але Бараньскі гарвыканкам дазволіў правядзеньня пікету не каля рынку, як запрошвалі арганізатары, а на танцпляцоўцы. Туды за ўвесь час пікету прыйшоў толькі адзін чалавек, затое чыноўнікаў сабралося багата, сярод іх было шмат кіраўнікоў прадпрыемства, два міліцыянты, “невядомыя ў цывільным” ды сам мэр гораду. Апошні з радасцю распавядаў журналістам пра горад ды яго гісторыю (не кожны дзень Барань становіцца аб’ектам такой увагі).
Пасьля дазволенай часткі мерапрыемства адбыўся яшчэ адзін пікет. На ім акрамя арганізатараў прысутнічалі яшчэ й дэпутаты Бараньскага гарсавету. В. Леўчанкаў зазначыў: “Цяперяшняя ўлада баіцца толькі “гласности”, я спадзяюся, што нарэшце кіраўніцтва УП “Лёс” зробіць ўсё магчымае, каб зняць пагрозу экалагічнай катастрофы ў маім горадзе”. І. Казмерчак дадаў: Мы не патрабуем нічога звышнатуральнага. Не патрабуем адстаўкі прэзідэнта альбо пакарання гэтых чыноўнікаў, хаця ім за гэта пагражае крымінальная адказнасьць. Мы патрабуем толькі, каб яны выканалі прадпісанне – свой абавязак, бо на меркаванне прафесыйных хімікаў, калі дадзеныя адходы патрапяць у пітную ваду, а гэта адбудзецца праз нейкій час, дык на працягу трох пакаленняў у Барані будуць нараджацца толькі фізычна непаўнавартасныя дзеці”.
Падчас пікетавання жыхарам Барані былі раздадзены каля 300 інфармацыйных матэрыялаў, дзе распавядалася пра ўзніклую экалагічную праблему. Арганізатары пікетаў упэўненыя, што гэтыя акцыі прымусяць адказных чыноўнікаў прыбраць атрутныя рэчывы ў спецыяльна прызначаныя месцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international