Пінск: За акцыю салідарнасьці з Баразенкам маладафронтаўцу пагражае суд

2008 2008-11-18T10:13:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Лідэру Пінскай філіі Маладога Фронту Алесю Любянчуку пагражае суд за нядаўнюю акцыю падтрымку Алеся Баразенкі. Нагадаем, некалькі актывістаў Маладога Фронту выйшлі на цэнтральную плошчу Пінска з расьцяжкаю “Свабоду палітвязьню Алесю Баразенку!” і раздавалі мінакам улёткі зь інфармацыяй пра зьняволенага хлопца.

Тады маладафронтаўцаў пратрымалі ў міліцыі 3 гадзіны і адпусьцілі без складаньня пратаколаў.

17 лістапада Алесю Любянчуку патэлефанаваў невядомы мужчына, які назваўся супрацоўнікам міліцыі і папрасіў прыйсьці ў РАЎС на размову. Калі Алесь адмовіўся прыходзіць у міліцыю без афіцыйнай позвы, на допыт былі выкліканы ягоныя бацькі. Іх распытвалі пра акцыю ў падтрымку Баразенкі, пра вучобу і працу Алеся Любянчука, пра яго дзейнасьць у Маладым Фронце. Напрыканцы міліцыянты папрасілі перадаць маладафронтаўцу, што яны хацелі мірна ўладзіць зь ім справу, аднак з-за яго ўпартасьці і адмовы прыходзіць на допыт у міліцыю, яго справа будзе перададзена ў суд.

“Цалкам верагодна, што без нашага ведама міліцыянты склалі пратаколы на затрыманых падчас акцыі Салідарнасьці з Баразенкам, таму справа ў хуткім часе будзе разглядацца ў судзе, - кажа Алесь Любянчук. – Наколькі мне вядома, у міліцыяі дапытвалі і брата затрыманага ў той дзень моладзевага актывіста Ігара Салаўёва”.

Як кажа Алесь Любянчук, ад суду ён хавацца не зьбіраецца і абавязкова прыйдзе на працэс.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international