Сям'я сустаршыні БХД пад пераследам КДБ

2008 2008-11-18T09:55:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У пятніцу, 14 лістапада Насту Чэрнік-Рымашэўскую, жонку Віталя Рымашэўскага, сустаршыні аргкамітэту па стварэньні БХД выклікалі ў КДБ для дачы паказаньняў.

 
Каля восьмай гадзіны вечара супрацоўнікі КДБ патэлефанавалі дадому сям'і Рымашэўскіх і настойвалі на візіце жонкі сустаршыні у КДБ. Па словах Насты Чэрнік-Рымашэўскай, ёй  не хацелі казаць, зь якой нагоды яе выклікаюць, але пасьля паведамілі, што, магчыма, па справе 3-4 ліпеня. Пасьля таго, як Наста адмовілася прыйсьці ў КДБ, ёй прапанавалі іншы варыянт: супрацоўнікі могуць самі прыехаць за паказаньнямі да яе дадому ў гэты ж вечар. Зразумела, ад гэтага Наста таксама адмовілася.

 
Такія неадэкватныя паводзіны супрацоўнікаў КДБ моцна абурылі сям'ю Рымашэўскіх. Сама Наста гэтыя выклікі зьвязвае з працай яе мужа – кіраўніцтвам аргкамітэтам па стварэньні БХД і,  верагодна, з тым, што Віталь Рымашэўскі – магчымая кандыдатура ад БХД на чакаемых прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе прэсавая служба аргкамітэту па стварэньні "Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international