Чыноўніку не дае спакою перадвыбарчы плакат

2008 2008-11-14T11:09:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На сёння, 14 лістапада прызначаныя слуханні па адміністрацыйнай справе супраць гарадоцкага актывіста Леаніда Аўтухова. Былога кандыдата, які размясціў у паштовым аддзяленні свой перадвыбарчы плакат, абвінавачваюць у парушэнні Выбарчага кодэксу.


Слуханне прызначана па справе, якую Гарадоцкі райвыканкам ініцыяваў супраць Леаніда Аўтухова яшчэ ў верасні. Раённыя ўлады замест даследавання знікнення агітплаката Аўтухова з дзвярэй пошты, распачалі ціск на кандыдата ў дэпутаты праз адміністратыўны працэс.  Сам Леанід Аўтухоў ніякага дачынення да складання адміністратыўнага пратаколу, што прадставіў у суд загадчык юрыдычнага сектару райвыканкама Віктар Сярболін  не мае.


Гарадоцкі суддзя Уладзімір Гладкоў 9 кастрычніка накіраваў  матэрыялы справы на дапрацоўку ў райвыканкам, бо палічыў пратакол складзены з парушэннем Адміністрацыйнага працэсуальнага кодэксу РБ. Гэта не задаволіла старшыню Гарадоцкага райвыканкама Анатоля Мароза, які абскарджвае рашэнне суддзі.


Адначасовы з гэтым Леанід Аўтухоў звярнуўся да пракурора Гарадоцкага раёна з заявай аб тым, каб была дадзена прававая ацэнка дзеянням аўтара пратаколу.


haradok.belarda.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international