Беларусы ў Беластоку - супраць арышту Баразенкі

2008 2008-11-14T09:50:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

"Свабоду Баразенку"- пад такім лозунгам каля дзесятка чалавек пікетавалі 13 лістапада ля будынку беларускага консульства ў Беластоку.

Пікетоўцы - гэта галоўным чынам студэнты з Беларусі, што вучацца ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага.

Сярод пікетоўцаў Аляксей Трубкін, які распавёў, што некалькі хвілінаў пасля пачатку пікета да маладзёнаў выйшаў генеральны консул Міхаіл Аляксейчык і запрасіў на размову, каб высвятліць патрабаванні пікетоўшчыкаў.

"Размова з консулам працягвалася поўгадзіны" - сказаў Аляксей Трубкін.

Нагадаем, што Аляксандр Баразенка - апошні фігурант так званай «справы 14-ці» паводле якой былі асуджаныя моладзевыя актывісты, якія бралі ўдзел у вулічнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня сёлета. І ягоная справа ўжо перададзена ў суд. З 27-га кастрычніка ён знаходзіцца у менскім следчым ізалятары. З пратэстам супраць арышту Баразенкі выступaў праваабарончы цэнтр “Вясна”, праходзілі вулічныя акцыі пратэсту і Пінску, Берасці і Менску.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international