У Салігорску напалі на праваабаронцу

2008 2008-11-13T16:32:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Незнаёмая жанчына нанесла Яне Паляковай некалькі рэзаных ран.

Як паведаміла “Свабодзе” праваабаронца, раніцай яна даведалася, што павінна быць у судзе а 16 гадзіне. Яна дамовілася, што прыйдзе ў суд на дзьве гадзіны раней, каб пазнаёміцца з матэрыяламі справы. Незадоўга да выхаду ў кватэру пазванілі, і, калі Яна Палякова адчыніла дзьверы, на яе напала жанчына. Паляковай удалося зачыніць дзьверы і выклікаць “хуткую”.

Праваабаронца Яна Палякова знаходзіцца ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Салігорску. Мэдыкі зафіксавалі ў яе на руках некалькі рэзаных ранаў. Як распавяла “Свабодзе” Палякова, раніцай ёй паведамілі, што ў судзе сёньня будуць разглядаць яе справу. У чым менавіта яе абвінавачваюць, не патлумачылі. Палякова кажа, што дамовілася з судзьдзёй прыйсьці за дзьве гадзіны да пачатку працэсу, каб азнаёміцца з пратаколам.

Інцыдэнт адбыўся, калі праваабаронца сабралася ўжо выходзіць з дому.

Яна Палякова паведаміла “Свабодзе”:

“У дзьверы пазванілі і я пайшла адчыняць. Адчыняю... Я ведаю, што гэтая жанчына жыве ў нашым доме, але я ні імя яе, ні прозьвішча ня ведаю. Яна кінулася на мяне. Яна ў руках заціснула нешта -- нож ці яшчэ нешта такое. Пачала лаяцца, кінулася на мяне і ўдарыла спачатку ў руку, бо я абаранялася. Яна меціла ў грудзі, але я падставіла руку. У мяне траўмаваная левая рука, а таксама вышэй кісьці правая”.

Усе непрыемнасьці ў Салігорску для Яны пачаліся пасьля таго, як яна падчас выбарчай кампаніі пачала зьбіраць подпісы за Вольгу Казуліну. Праваабаронца распавядала, што пасьля таго, як яна сабрала больш за дзьве тысячы подпісаў, ёй пачалі тэлефанаваць з КДБ, каб яна прыйшла на размову.

30 жніўня яе спыніў на вуліцы ўчастковы міліцыянт. Ён і двое ў цывільным пасадзілі жанчыну ў машыну і адвезьлі ў міліцыю. Там міліцыянт нанёс ёй некалькі ўдараў па руках і назе.

Яна Палякова апавяла, што яна зафіксавала зьбіцьцё і падала скаргу на дзеяньні міліцыянта ў пракуратуру.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international