Гарадзенскіх абаронцаў дрэваў засудзілі да буйных штрафаў

2008 2008-11-13T16:07:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня 13 лістапада ў Гародні ў судзе Ленінскага раёну адбыліся адміністрацыйныя працэсы ў дачыненьні да трох грамадскіх актывістаў, якія спрабавалі прыпыніць у горадзе спілоўваньне дрэваў. 16 кастрычніка Ігар Лапеха, Надзея Крапівіна і Эдвард Дмухоўскі спрабавалі спыніць незаконнае па іх перакананьні выцінаньне старых дрэваў на завулку Тэлеграфным. Працы вялі рабочыя зелянгасу па замове адміністрацыі тэхнічнага каледжу камунальнай гаспадаркі, які месьціцца непадалёк на вуліцы Міхася Васілька.

 

Як сьцьвярджае біёлаг і эколаг Ігар Лапеха работы гэтыя ў горадзе вяліся і вядуцца з відавочнымі парушэньнямі дзейснага заканадаўства. У выніку стыхійнай і мірнай акцыі пратэсту 16 кастрычніка Ігар Лапеха, Эдвард Дмухоўскі і Надзея Крапівіна былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі. На судзе супраць актывістаў сьведчылі прадстаўнікі аддзелу правааховы і правапарадку маёр Пётр Ленец, маёр Сяргей Вечар і капітан Дзмітрый Габрыэльчык, а таксама намесьнік дырэктара каледжу па гаспадарчай частцы Валянцін Маргіш. Дырэктар каледжу Аляксандар Макавецкі, па ініцыятыве якога была выкліканая міліцыя ў той дзень, на суд у якасьці сьведкі не зьявіўся. Пра гэта паведамілі гарадзенскія праваабаронцы.

 

Разгляд адміністрацыйных спраў вяла суддзя Натальля Козел, сумна ведамая ў Гародні найбольш жорсткімі выракамі ў справах грамадскіх актывістаў. Ад самага пачатку быў відавочны палітычны падтэкст справы, суддзя не хацела браць пад увагу ні той факт, што ў складзеных пратаколах па-сутнасьці было няправільна адлюстравана месца зьдзяйсьненьня ўяўных правапарушэньняў, ні матывы негвалтоўнага пратэсту абаронцаў дрэў, якія мірнымі дзеяньнямі спрабавалі дабіцца выкананьня законнасьці і заклікалі прыпыніць працы, якія вяліся з парушэньнямі.

 

У выніку разгляду Эдвард Дмухоўскі быў засуджаны да 5 базавых адзінак штрафу за нібыта зьдзейсьненае хуліганства. Больш жорсткі прысуд атрымаў Ігар Лапеха, якога зьвінавацілі паводле двух артыкулаў адміністрацыйнага кодэксу – артыкул 17. частка 1 (хуліганства) і артыкул 23. частка 4 (непадпарадкаваньне службовым асобам). Лапеха агулам быў засуджаны да штрафу памерам 30 базавых велічынь (5 плюс 25), што складае 1 мільён 50 тысяч беларускіх рублёў. Беспрацоўную маладую дзяўчыну Надзею Крапівіну, якая жыве на ўтрыманьні толькі маці, суддзя Натальля Козел “пашкадавала”, засудзіўшы яе па суме да 25 базавых велічынь (3 плюс 22) – 875 тысяч.

 

 Нягледзячы на пратэсты грамадскасьці, гарадзенскія ўлады і надалей працягваюць сьпілоўваць старыя дрэвы ў горадзе.       

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international