Дзеючая ўлада змагаецца з праваабаронцамі рознымі спосабамі

2005 2005-07-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзеючая ўлада баіцца актыўнай кансалідацыі апазіцыі напярэдадні Прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, таму прадпрымае розныя захады, каб не толькі прыцягнуць да адміністратыўнай ці крымінальнай адказнасці актывістаў, а ачарніць актывістаў беларускай апазыцыі ці нават проста нашкодзіць ім. Так бы мовіць – усе сродкі добрыя.
Старшыня Брэсцкага абласнога аддзяленьня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Вялічкін заўважыў сістэматычнасць недарэчнасцяў, якія адбываюцца з ім у пэўныя моманты яго грамадзка-палітычна дзейнасці. Ён кажа: "Зараз на Беларусі пачалася кампанія па вылучэньню дэлегатаў на Усебеларускі кангрэс, калі плануецца абраць адзінага кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары 2006 году. Раніцай 3 ліпеня, пасьля таго як на Берасьцейшчыне адбыліся сходы грамадзянаў у Маларыцкім і Жабінкоўскім раёнах, я пабачыў "спушчанае" кола. Думаў, выпадак. Але не! На наступны дзень пасьля сходаў у Каменцы і Пружанах – разьбітае шкло ў аўтамабіле! Я прысутнічаў на ўсіх гэтых сходах і бачу паміж выпадкамі і сходамі сувязь. Гэта ўжо сістэма. Чамусьці гэткія недарэчнасьці з маім аўто здараюцца падчас выбарчых кампаніяў. На выбарах у восень 2004 году мне рэзалі і аслаблялі гайкі на колах. На выбарах прэзыдэнта ў 2001 годзе мне 2 разы адказвалі тармазы і адкручваўся масляны фільтр. Усе гэтыя месцы адзінадаступныя ў зачыненым аўтамабілі. Для мяне разьбітыя шыбы – гэта першы зьвястун, што выбары Прэзыдэнта 2006 году пачаліся”.
5 ліпеня 2005 году старшыня Брэсцкага абласнога аддзяленьня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Вялічкін зьвярнуўся з заявай у Маскоўскі РАУС г. Брэста з патрабаваньнем адшукаць і прыцягнуць да адказнасьці грамадзянаў, якія ў ноч з 4 на 5 ліпеня зьбілі шыбы абедзьвюх дзьвярэй у ягоным прыватным аўто і скралі аўтамагнітолу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international