Справу Аляксея Трубкіна аб “экстрэмізме” суд пакінуў без разгляду

2008 2008-11-12T13:24:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Наваполацкі студэнт Аляксей Трубкін атрымаў паперу з суду Кастрычніцкага раёна Гродна, у якой паведамляецца, што ягоную справу, ініцыяваную УКДБ па Гродзенскай вобласці, суд пакінуў без разгляду.

У якасці прычыны, па якой было прынятае такое рашэнне, суд прыводзіць “п.3 ч.1 арт.163 Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу”. Але ў арт.163 такога пункту няма. Трэба думаць, што гэта памылка. Хутчэй за ўсё, у дадзеным выпадку маецца на ўвазе  п.3 ч.1 арт.163 ГПК, у якім гаворыцца, што суд не разглядае справу, калі “ісцец адмовіўся ад іску і адмова прынятая судом”.

Нагадаем, што ў 2007 годзе ў Аляксея Трубкіна пры перасячэнні беларуска-польскай мяжы былі сканфіскаваныя кампутар, кнігі і кампутарныя дыскі. Паводле заявы начальніка Гарадзенскай абласной управы КДБ І.Сергяенкі, файлы, знойдзеныя ў кампутары Аляксея, змяшчаюць “інфармацыю з прыкметамі экстрэмісцкай накіраванасці, што можа нанесці шкоду палітычным і эканамічным інтарэсам дзяржавы”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international