Кацора спрабуе аднавіць "Грамадзянскія ініцыятывы"

2008 2008-11-12T12:41:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гомельскі актывіст дэмакратычных сіл Уладзімір Кацора атрымаў адказы з Міністэрства замежных спраў, Міністэрства юстыцыі і Канстытуцыйнага суда Беларусі на сваю адозву ў сувязі з закрыццём грамадскага аб'яднання "Грамадзянскія ініцыятывы".

Адозву ў названыя інстанцыі У.Кацора накіраваў у кастрычніку гэтага года. У ёй зазначана, што аб'яднанне было ліквідавана на падставе рашэння Гомельскага абласнога суда ў 2003 годзе. Праз тры гады Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што арганізацыя ліквідавана незаконна, з парушэннем права на свабоду асацыяцый, і падлягае аднаўленню. Паколькі дзейнасць аб'яднання "Грамадзянскія ініцыятывы" так і не была адноўлена, У.Кацора, як адзін з яго заснавальнікаў, звярнуўся да ўладаў з патрабаваннем выканаць рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека.

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Леанід Судаленка, усе тры адказы на адозву — адмоўныя. У прыватнасці, у лісце за подпісам першага намесніка міністра замежных спраў Ігара Петрышэнкі гаворыцца: "Меркаванні камітэта па правах чалавека маюць рэкамендацыйны характар, і факультатыўны пратакол не накладвае абавязацельстваў па выкананні рэкамендацый камітэта". Пры гэтым чыноўнік зазначае, што "гарантаванае Канстытуцыяй права на зварот у міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў парушана не было", паведамляе БелаПАН

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international