Гомельская апазыцыянэрка падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека

2008 2008-11-12T10:05:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гомельская апазыцыянэрка Марыя Тульжанкова зьвярнулася са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека.


Яна не пагадзілася з вынесеным Цэнтральным судом Гомеля адміністрацыйным штрафам у памеры 350 тысяч рублёў за распаўсюд улётак да сьвяткаваньня Дня Волі.


“Я падавала апэляцыю ў Вярхоўны суд, але яе адхілілі. Лічу, што маўчаць нельга, калі парушаюцца твае правы. У дадзеным выпадку, права на распаўсюд інфармацыі. Таму я й вырашыла дамагацца справядлівасьці ў Жэнэве”, – сказала спадарыня Тульжанкова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства