Берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк звяруўся да міністра Навумава

2008 2008-11-12T09:57:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Берасцейскі актывіст руху “За свабоду”, юрыст-праваабаронца Раман Кісляк накіраваў заяву міністру ўнутраных спраў РБ Уладзіміру Навумаву, у якой паведаміў аб дыскрымінацыі па прызнаку пола, якой падвяргаліся жанчыны ў розны час (з 2001 па 2007 год), што ўтрымліваліся ў ізалятары часовага ўтрымання горада Берасця.

Справа ў тым, што ў ізалятары часовага ўтрымання няма персанала жаночага полу. Абслугоўваюць ізалятар выключна мужчыны.

Жанчыны, якія падвергліся дыскрымінацыі пад час утрымання ў ізалятары, звярталі на гэта ўвагу кіраўніцтва Ленінскага РАУС Берасця. Але атрымалі незадавальняючыя іх адказы аб тым, што выкарыстанне жаночага персанала ў ІЧУ не прадугледжана штатным раскладам.

Для вывучэння маштаба дадзенай праблемы Раман Кісляк просіць міністра Навумава прадаставіць пісьмовую інфармацыю пра колькасць у Беларусі ІЧУ, у якіх не працуюць жанчыны ў якасці персанала – дзяжурных, паставых, канваіраў, міліцыянераў.

Зыходзячы з арт.6 Дэкларацыі ААН ён  мае права дабываць і ведаць гэтую інфармацыю, якую праваабаронца намераны выкарыстаць у праваабарончай кампаніі па ліквідацыі дыскрымінацыі па прызнаку пола ў ІЧУ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international