Сыну кіраўніка менскай гарадзкой рады Партыі БНФ Уладзімеру Кішкурну Антону прад’яўлена афіцыйнае абвінавачаньне

2005 2005-07-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22-гадовы Антон Кішкурна, затрыманы ўноч з 9 на 10 ліпеня, 12 ліпеня ўпершыню быў афіцыйна дапытаны. Падчас гэтага допыту было прад’яўлена сыну актывіста Партыі БНФ афіцыйнае абвінавачаньне. Пра гэта распавёў Радыё Свабода адвакат Антона Аляксандар Галіеў: “Быў допыт, было прад’яўлена абвінавачаньне па артыкуле 328 частка 2, а таксама па артыкуле 295, частка 2. Гэта незаконны абарот наркотыкаў і захаваньне боезапасаў. Антон прызнаў сябе вінаватым у захаваньні боезапасаў. Ён знайшоў іх недзе ў паляўнічым доміку і ня ведаў, што гэта злачынства. Што тычыцца незаконнага абароту наркотыкаў — тут ён сябе вінаватым не прызнае”.

Па гэтых артыкулах сыну актывіста Партыі БНФ пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі. Пры гэтым адвакат Антона Кішкурны пакуль устрымаўся ад ацэнкі дзеяньняў міліцыі ў адносінах да свайго падабароннага і да ўчыненага міліцыянтамі ператрусу ў доме сям’і Кішкурнаў, бо пакуль яшчэ не азнаёміўся з матэрыяламі справы. Аляксандар Галіеў гаворыць, што знойдзеная ў доме старшыні менскай гарадзкой рады Партыі БНФ друкарская машина, вывезеная з дому невядомымі асобамі ў цывільным, у крымінальнай справе не фігуруе.
Уладзімера Кішкурну пакуль на допыты не выклікалі. Пасьля прад’яўленьня яго сыну абвінавачаньня спадар Кішкурна сказаў: “Лухта, шытая белымі ніткамі! Я старшыня менскай гарадзкой арганізацыі, і трэба падставіць Партыю БНФ. Трэба дыскрэдытаваць і запалохаць нас. Яны па тэлебачаньні столькі лухты паказалі. І я, і мой сын наркотыкамі не займаліся”.
Старшыня менскай гарадзкой рады Партыі БНФ зьбіраецца параіцца з адвакатам і будзе патрабаваць ад тэлеканалў БТ і ОНТ абвяржэньня непраўдзівай інфармацыі пра яго сям’ю. Пасьля ператрусу ў доме Кішкурны, затрыманьня яго сына і арышту друкарскай машыны дзяржаўныя тэлеканалы паказалі на гэтую тэму сюжэты, зь якіх вынікала, што апазыцыя ня толькі друкуе нелегальныя ўлёткі, але таксама зьбірае зброю і гандлюе наркотыкамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international