Клецкі міліцыянт папрасіў прабачэньня ў Яўгена Мікуліча

2008 2008-11-11T12:18:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Нагадаем, што 10 лістапада актывіст незарэгістраванага Руху «За Свабоду» Яўген Мікуліч выпадкова сустрэўся на вуліцы з экспэртам-крыміналістам Клецкага РУУС Сяргеем Касьцюкевічам.

Апошні, па словах мясцовага актывіста Сяргея Панамарова, у грубай і зьняважлівай форме пагражаў сп. Мікулічу, што жыцьцё яго і ягонай сям’і стане невыносным.

Пасьля гэтага актывіст зьвярнуўся ў пракуратуру з просьбай абараніць яго і яго сям’ю. Гісторыя атрымала розгалас у Сеціве. Як паведаміў сп. Мікуліч, учора ўвечары яму патэлефанавалі з РУУС і папрасілі дазволу наведацца да яго дахаты. Прыехаў асабіста крыміналіст Сяргей Касьцюкевіч. Па словах Мікуліча, міліцыянт перапрасіў за свае дзеяньні і папрасіў забраць заяву з пракуратуры. Мікулічы адмовіліся гэта зрабіць.

Сёньня Яўгена Мікуліча разам з бацькам выклікалі ў клецкую пракуратуру паводле іх ранейшай заявы.

Напрыканцы кастрычніка актывіста прымусілі здаць адбіткі пальцаў, прыгразіўшы пры гэтым штрафам і адміністрацыйным арыштам у выпадку адмовы. Пра ўсе гэтыя факты Яўген паведаміў у сваёй заяве на імя пракурора Клецкага раёна У. Каробка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international