Расейска-беларуская праваабарончая камісія заклікае ўрад Расеі абмеркаваць сытуацыю з грамадзянскімі правамі ў Беларусі

2005 2005-07-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадзкая расейска-беларуская камісія Савету пры прэзыдэнце Расеі ў справе спрыяньня разьвіцьцю інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правоў чалавека заклікала ўрад Расейскай Фэдэрацыі ўключыць тэму захаваньня грамадзянскіх правоў і свабодаў у пастаянны парадак дня дыялёгу з уладамі Беларусі, паведаміла Радыё Свабода.
Пра гэта гаворыцца ў заяве для СМІ, распаўсюджанай камісіяй. У ёй чальцы камісіі выказваюць абурэньне ў сувязі з жорсткім спыненьнем супрацоўнікамі беларускіх органаў правапарадку акцыі “Хочам ведаць праўду”, якая праходзіла 7 ліпеня ў Менску і была прысьвечаная 5-й гадавіне зь дня зьнікненьня апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага. Неразумнымі і ганебнымі лічаць яны збіцьцё ўдавы Сьвятланы Завадзкай. Паводле чальцоў расейска-беларускай камісіі Савета пры прэзыдэнце Расеі, падзеі 7 ліпеня сталі яшчэ адным сьведчаньнем наступу ўлады Беларусі на грамадзянскія правы і свабоды.
Сустаршыня грамадзкай расейска-беларускай праваабарончай камісіі Савету пры прэзыдэнце Расеі Сяргей Караганаў сказаў, што акрамя заявы будуць прынятыя і канкрэтныя крокі: “Мы будзем зьвяртацца і ў органы саюзнай краіны, да расейскіх уладаў, каб яны аказвалі пэўнае ўзьдзеяньне на беларускія ўлады.
Сяргей Караганаў сустрэўся з амбасадарам Расеі ў Беларусі Дзьмітрыем Аяцкавым, але не стаў раскрываць зьмест гэтай размовы. Тым часам чальцы камісіі ў Маскве абураныя фактам зьбіцьця Сьвятланы Завадзкай. Сустаршыня згаданай камісіі Валер Паўлаў лічыць, што тут учынена службовае злачынства і павінна быць узбуджана крымінальная справа супраць прадстаўніка сілавых структураў, а яго неабходна наагул звольніць: “Наагул, гэта не дадае гонару менскаму АМОНу. Я Падабеда ведаю добра, нешта ён сам распусьціўся і людзей распусьціў. Так рабіць непрыгожа”.
Паводле сябра камісіі, журналіста Паўла Шарамета, камісія будзе ўважліва сачыць за разьвіцьцём сытуацыі вакол інцыдэнту са Сьвятланай Завадзкай: “Эла Памфілава ў сваёй справаздачы аб дзейнасьці свайго Савету, якую яна прадстаўляе прэзыдэнту Расеі, разам з іншымі фактамі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, несумненна, будзе ставіць пытаньне і пра тое, што жонка расейскага тэлеапэратара Зьмітра Завадзкага падвяргаецца жорсткаму абыходжаньню з боку беларускіх праваабарончых ворганаў”.
Грамадзкая расейска-беларуская праваабарончая камісія заклікае Урад Расейскай Федэрацыі ўключыць тэму захавання грамадзянскіх правоў і палітычных свабодаў у пастаянны парадак дня дыялогу з уладамі Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international