Абаронцы гродзенскіх дрэваў атрымалі позвы ў суд

2008 2008-11-10T12:48:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Грамадскія актывісты Гродна, абаронцы дрэваў, атрымалі позвы ў суд, які адбудзецца 13 лістапада. Спроба перашкодзіць супрацоўнікам зялянгаса знішчаць зялёныя насаджэнні 16 кастрычніка бягучага года скончылася  складаннем пратакола, паводле якога міліцыянты абвінавачваюць трох жыхароў горада ў здзяйсненні дробнага хуліганства і непадпарадкаванні законным патрабаванням.

Падчас добраўпарадкавання горада на завулку Тэлеграфным краязнаўца Ігар Лапеха, моладзевая актывістка Надзея Крапівіна і сябра руха “За свабоду” Эдвард Дмухоўскі сталі на абарону дрэваў, якія паводле пастановы гарвыканкама падлягалі зліквідаванню. Свае захады гарадзенцы абгрунтавалі незаконнымі дзеяннямі мясцовых уладаў: зліквідаванне дрэваў ажыццяўлялася ў сувязі з тым, што лісце забівала стокі вады  на даху будынка, у якім знаходзіцца каледж жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

На думку Ігара Лапехі, радыкальныя дзеянні па абароне дрэваў выкліканыя ў першую чаргу абыякавасьцю мясцовых уладаў, якія не звяртаюць увагі на грамадскую думку.

Між тым, пазазаконныя дзеянні мясцовых уладаў па знішчэнні дрэваў у Гродна - факт, які падцвердзіў камітэт прыродных рэсурсаў.Камунальныя службы горада атрымалі прадпісанне, згодна з якім іх дзеянні па знішчэнню дрэваў з’яўляюцца парушэннем  прыродаахоўнага заканадаўства, паводле якога выдаленне аб’ектаў расліннага свету абавязкова ўзгадняецца з насельніцтвам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international