Полацкіх актывістаў будуць судзіць

2008 2008-11-10T10:16:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На полацкіх моладзевых актывістаў склалі пратаколы за тое, што 7 лістапада яны разгарнулі ў цэнтры горада сьцягі — бел-чырвона-белы і памаранчавы сьцяг руху “Маладая Беларусь” .  Сваю акцыю хлопцы знарок прымеркавалі да 7-га лістапада, жадаючы такім чынам падтрымаць антыкамуністычную акцыю моладзі ў Менску.

Алесь Круткін паведаміў, што іх зь Сяргеем Мартынюком пратрымалі ў пастарунку каля дзьвюх гадзін.

Хлопцы тлумачылі, што праводзілі акцыю супраць таго, што ўгодкі Кастрычніцкага перавароту дагэтуль адзначаюцца як дзяржаўнае сьвята. Міліцыянты запісалі іхныя тлумачэньні й адпусьцілі, паведаміўшы, што вінавацяць моладзевых актывістаў у парушэньні правапарадку. Дату суду Круткіну й Мартынюку не назвалі, цяпер яны мусяць чакаць позваў.

Затрыманьнем хлопцаў кіраваў маёр Іван Крахотка — адзін з тых міліцыянтаў, хто напярэдадні апытваў мясцовых прадстаўнікоў апазыцыйна настроенай моладзі пра дзейнасьць “Маладога Фронту” і “Маладой Беларусі”. Нагадаем, што цягам апошняга тыдня былі апытаныя Дзяніс Хабераў, Зьміцер Сакалоў, непаўналетнія Кацярына Жогаль і Карэн Платонаў. Алесь Круткін не выключае, што гэтак у міліцыі зьбіраюць матэрыялы на крымінальную справу супраць полацкіх актывітстаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international