Беларускія ўлады рыхтуюць адпаведную глебу для наступных прэзідэнцкіх выбараў: расчышчаюць палітычную прастору.

2005 2005-07-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У газэце “Могилевские ведомости”, заснавальнікам якой з’яўляецца Магілёўскі аблвыканкам, 12 ліпеня змешчаны пералік арганізацыйных структур палітычных партыяў, грамадзкіх аб’яднанняў, знятых з уліку упраўленнем юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама ў першым паўгодзьдзі 2005 году. Спіс складаецца з 35 (!) назоваў ліквідаваных па розных прычынах арганізацыйных структураў толькі адной з 6 абласцей Рэспублікі Беларусь. Можна сабе ўявіць, колькі іх ліквідавана па ўсёй краіне.
У надрукаваным спісе знятых з уліку упраўленнем юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама ў першым паўгодзьдзі 2005 году – 5 суполак Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”, 13 пярвічных арганізацыяў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 3 пярвічныя арганізацыі Ліберальна-дэмакратычнай партыі, 1 гарадская суполка Партыі БНФ, 6 раённых арганізацыяў Партыі камуністаў Беларускай, 2 пярвічныя арганізацыі Партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, 2 пярвічныя арганізацыі сацыяльна-спартыўнай партыі, пярвічная арганізацыя Беларускай партыі жанчын “Надзея” і 2 грамадскіх аб’яднанні.
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі зазначае: “Ліквідацыя структураў палітычных партыяў у рэгіёнах адназначна звязаная з прэзідэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца ў 2006 годзе, – такім чынам улады расчышчаюць палітычную прастору для сваіх дзеянняў, пакідаючы фактычна цэлыя рэгіёны без якіх-небудзь структураў палітычных партыяў. Наступствы гэтых ліквідацыяў такія: у гэтых рэгіёнах не здолеюць вылучаць назіральнікаў ад палітычных партыяў, таксама не здолеюць вылучаць сяброў у камісіі, участковыя і раённы, і выбары фактычна, як мяркуюць улады, будуць праходзіць у закрытым рэжыме. Бо асноўнай мэтай ўладаў якраз і з’яўляецца імкненне да таго, каб будучыя выбары праходзілі ў закрытым рэжыме і максімальна была аблегчана фальсіфікацыя падчас іх. Такое маё меркаванне.”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international