Конкурс: Правы чалавека ў Беларусі праз аб’ектыў фотакамеры

2008 2008-11-06T17:36:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

10 снежня 2008 году спаўняецца 60 гадоў з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Да юбілею гэтага найважнейшага інструмента Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні ладзіць конкурс на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі, - паведамляе прэс-служба ГА "БАЖ" са спасылкай на Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні.

Конкурс ладзіцца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нарвегіі, Міністэрства замежных спраў Літвы і Фундацыі дамоў правоў чалавека (Нарвегія).

Аб'яўлены дзве намінацыі - Найлепшае прафесійнае фота (аўтары — прафесійныя фатографы) і Найлепшае аматарскае фота.

 

Паводле вынікаў конкурсу, у кожнай з намінацый будзе адабраная найлепшая фатаграфія, аўтар якой атрымае прыз — паездку ў Вільню на двух чалавек на выходныя альбо грашовую прэмію. Астатнія фатаграфіі будуць уключаныя ў экспазіцыю «Правы чалавека праз аб'ектыў фотакамеры», якая будзе праходзіць у Доме правоў чалавека ў Вільні.

Фатаграфіі будуць ацэньвацца міжнародным журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі Дамоў правоў чалавека ў Осла, Лондане, Маскве, Сараеве. Пераможцы будуць абвешчаныя 10 снежня 2008 года.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international