Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”

2008 2008-11-06T09:21:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3-4 лістапада ў Страсбургу праходзіла канферэнцыя “Становішча праваабаронцаў у дзяржавах членах Рады Еўропы”, арганізаваная бюро Камісара па правах чалавека Рады Еўропы. Канферэнцыя была прымеркаваная да 10-ай гадавіны прыняцця ААН Дэкларацыі аб праваабаронцах. Нягледзячы на тое, што Беларусь не з’яўляецца членам Рады Еўропы, на канферэнцыю быў запрошаны беларускі праваабаронца, старшыня зачыненага ўладамі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

На канферэнцыі абмяркоўваліся выклікі і пагрозы, якія маюць праваабаронцы ў сваёй дзейнасці. Алесь Бяляцкі выступіў з паведамленнем, зазначыўшы, што беларускія праваабаронцы асноўную пагрозу ў сваёй працы маюць ад уладаў. Беларускія ўлады не выконваюць міжнародныя абавязкі, узятыя на сябе ў дачыненні да праваабаронцаў, у тым ліку і выкананне дэкларацыі 53/144 ААН аб праваабаронцах. У прыватнасці беларускімі ўладамі не выконваецца рашэнне камітэту ААН аб аднаўленні дзейнасці Праваабарончага цэнтру “Вясна”. У краіне на працягу апошніх 10-ці гадоў не рэгістрыруюцца новыя праваабарончыя арганізацыі, хаця такія спробы неаднаразова здзяйсняліся беларускімі грамадзянамі. Беларускія праваабаронцы асуджаюцца ў адміністратыўным парадку па смехатворных надуманых прычынах, яны атрымліваюць адкрытыя пагрозы ад дзяржаўных СМІ, падвяргаюцца неабгрунтаванаму паклёпу і дыскрыдытацыі. Праваабаронцы падвяргаюцца спецыяльным праверкам пры перасячэнні мяжы, прэсінгу з боку падаткавых органаў. Падставай для пераследу з боку ўладаў беларускіх праваабаронцаў, зазначыў Алесь Бяляцкі, з’яўляецца паслядоўная, цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў у пытанні абароны грамадзянскіх і палітычных правоў беларускіх грамадзянаў.

Падчас канферэнцыі адбылася індывідуальная сустрэча Камісара па правах чалавека Рады Еўропы Томаша Хаммарберта з Алесем Бяляцкім.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international