Беларускія ўлады баяцца распаўсюду незалежнай інфармацыі

2005 2005-07-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 ліпеня позна ўвечары каля 15 асобаў, большасць з якіх былі ў цывільным і некалькі чалавек ў міліцэйскай форме, гвалтоўным чынам уварваліся ў прыватны дом старшыні гарадской арганізацыі Партыі БНФ Уладзіміра Кішкурны. На той момант у доме знаходзіўся толькі поўнагадовы сын лідэра беларускай апазіцыі, які ніяк не мог перашкодзіць падобным дзеянням так званых праваахоўчых органаў. Падставай для несанкцыянаванага пранікнення ў прыватнае жытло паслужылі нібыта звесткі пра распаўсюд наркотыкаў.
Не маючы ордэра на вобшук, міліцыянты разбілі вакно, выламалі дзверы, распілавалі замкі на дзвярах у сарай і падвал, уважліва рыліся ў паперах гаспадара, – усё гэта праводзілася без панятых і называлася проста аглядам. У выніку яны знайшлі друкарскі станок, які канфіскавалі, і без прад’яўлення абвінавачвання затрымалі сына грамадска-палітычнага дзеяча Антона Кішкурну.
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі каментуе падзеі наступным чынам: “Гэта грубейшае парушэнне правоў чалавека і заканадаўчых актаў, а таксама працэсуальных нормаў. Практычна быў праведзены несанкцыянаваны вобшук – гэта сапраўдная масштабная аперацыя, выдвінуты абсалютна надуманыя абвінавачванні супраць сына актывіста апазіцыйнай партыі. Відавочна, што асноўнай прычынай вобшуку якраз і было друкаванае абсталяванне, што б там не казалі беларускія ўлады. Канфіскавана яно незаконна. Мы бачым, наколькі рэжым Лукашэнкі баіцца распаўсюджвання незалежнай інфармацыі, ён робіць усё магчымае дзеля таго, каб задушыць рэшткі свабоднага слова на Беларусі. Але гэта сведчыць пра тое, што ён адчувае: час яго ўладарства сканчаецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international