Акцыя "Станем за журналістыку!" адбылася ў Мінску

2008 2008-11-05T16:33:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У межах міжнароднага дня абароны і падтрымкі журналістаў "Станем за журналістыку", які  адзначаецца 5 лістапада, беларускія журналісты ў розных рэгіёнах краіны праводзяць акцыі, каб звярнуць увагу на складанасці іх працы ва ўмовах Беларусі.

Некалькі цікавых акцый ужо адбылося і ў Менску. Спачатку група грамадскіх актывістаў прайшла па праспекце Незалежнасці ў вялікіх ружовых акулярах з лагатыпамі дзяржаўных тэлеканалаў. Пасля з такімі ж лагатыпамі дзяржаўных СМІ каля БНТУ студэнтам раздавалася лапша са словамі: "Не давайце павесіць сабе на вушы лапшу, лепш ешце яе".

І апошняя акцыя прайшла каля станцыі метро "Акадэмія навук", дзе пад час пудрання адмыслова зробленых мазгоў, людзям раздавалася незалежная прэса.

Акцыі прайшлі без перашкоджанняў міліцыі і галоўнай мэтай мелі: "заклікаць грамадства і не мірыцца з хлуснёй у беларускіх СМІ".

У звязку з правядзеннем міжнароднай акцыі “Станем за журналістыку!” Лявон Баршчэўскі выступіў са зваротам да БАЖ. Як паведамляе прэс-служба БАЖ, у сваім звароце спадар Баршчэўскі зазначыў наступнае: “За сваю 20-гадовую гісторыю Беларускі Народны Фронт засведчыў сваю прыхільнасць да прынцыпаў свабоды слова й адкрытага грамадства — тых прынцыпаў, што дарагія кожнаму з Вас. Мы й надалей будзем імкнуцца ўсімі сваімі сіламі спрыяць таму, каб нашае грамадства з вашай чыннай дапамогай атрымлівала аб’ектыўную й усебаковую інфармацыю пра тое, што адбываецца ў нашай краіне й за яе межамі. У гэтым можаце на нас разлічваць!”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international