Чыноўнікі забаранілі дабрачынны канцэрт

2008 2008-10-31T15:04:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сталічны выканкам забараніў правядзеньне 1-га лістапада на сталічнай Плошчы Бангалёр дабрачыннага канцэрта ў межах агульнанацыянальнае кампаніі “Беларускую кнігу – дзецям”, дзе меліся выступіць вядомыя беларускія выканаўцы.

Ніякай канкрэтнай падставы ў пісьмовым адказе менскіх гарадзкіх чыноўнікаў, апроч фармулёўкі, што “пададзеная заяўка не адпавядае патрабаваньням Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, ня ўтрымліваецца.

“Абсалютна незразумела, чаму нам не дазволілі правесьці мірнае мерапрыемства, якое мусіла дапамагчы дзецям атрымаць кніжкі на роднай мове, - адзначыў заяўнік канцэрту і каардынатар кампаніі, актывіст “Маладога фронту” Дзяніс Карноў. – Магчыма, улады пабаяліся, што зноў зьбяруцца людзі, будуць кантактаваць паміж сабою. Магчыма і тое, што чыноўнікі пабаяліся таго факту, што арганізатарам канцэрту, як і ўсёй кампаніі “Беларускую кнігу – дзецям”, выступае так нелюбімы імі “Малады фронт”.

Па словах Дзяніса Карнова, на бліжэйшым паседжанні кіраўніцтва арганізацыі абмяркуе ўзьніклую сытуацыю, але мерапрыемствы ў рамках кампаніі “Беларускую кнігу – дзецям” будуць праводзіцца ў любым выпадку й надалей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international