Грамадскія актывісты трымаюць на кантролі справу злоўленых вандалаў

2008 2008-11-05T10:44:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Секцыя "Мемарыял" Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася да грамадскасці ў сувязі з затрыманнем вандалаў, якія ламалі памятныя крыжы ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам.

 

У адозве зазначаецца, што ў апошнія гады ў Курапатах сістэматычна адбываюцца акты вандалізму, якія праяўляюцца ў псаванні і знішчэнні мемарыяльных знакаў, устаноўленых грамадскасцю на тэрыторыі ўрочышча, унесенага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як месца знішчэння ахвяр палітычных рэпрэсій 1920-1940-х гадоў.

"Увечары 1 лістапада, напярэдадні Дня памяці продкаў (Дзяды) і традыцыйнага шэсця і мітынгу, мінчанамі Аляксандрам Макавым і Алегам Свірыдавым у Курапатах на месцы злачынства былі затрыманы і перададзены міліцыі двое маладых людзей, якія зламалі пяць памятных крыжоў, - адзначаецца ў адозве. - 28 кастрычніка гэтага года ў Курапатах невядомымі былі зламаны сем мемарыяльных знакаў, а вясной 2008 года - больш за 30 памятных крыжоў. Па гэтым факце вандалізму Бараўлянскім аддзелам міліцыі Мінскага РУУС была распачата крымінальная справа, далейшы лёс якой нам невядомы".

Аўтары адозвы не выключаюць, што маладыя людзі, затрыманыя ў Курапатах 1 лістапада, маюць дачыненне да ўчынення папярэдніх злачынстваў ва ўрочышчы або ведаюць аб фактах вандалізму.

Члены секцыі вырашылі звярнуцца ў Бараўлянскі аддзел міліцыі з заявай аб аднаўленні крымінальнай справы па фактах вандалізму ў Курапатах па зноў адкрытых абставінах.

БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international