Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?

2008 2008-11-05T10:03:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гродзенскі абласны суд 5 лістапада разгледзеў касацыйную скаргу на рашэнне суда Іўеўскага раёна, які прызнаў экстрэміcцкім жнівеньскі нумар незарэгістраванай газеты «Свабода». Суддзя Аляксандр Сіцько прыняў рашэньне матэрыялы па гэтай справе накіраваць на новы разгляд у суд Іўеўскага раёну. Такім чынам, выяўлены ў Іўі “экстрэмізм” не прайшоў праверку ў судзе вышэйшай інстанцыі. Як стала вядома праваабаронцам, прычынай адхілення скаргі сталі працэсуальныя моманты, у прыватнасьці, не былі належным чынам праінфармаваныя зацікаўленыя бакі.

 

Нагадаем: 9 верасня суд Іўеўскага раёна прызнаў жнівеньскі нумар незарэгістраванага выдання «Свабода» (№ 127 за 14–27.08.2008) экстрэміcцкім і пастанавіў знішчыць 5 тысяч асобнікаў гэтага выпуску. Грамадзянская справа была ўзбуджана на падставе заявы, якую падпісаў 4 верасня начальнік Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Ігар Сяргеенка. УКДБ падалася падазронай публікацыя «Вайна ў Грузіі», змешчаная ў нумары выдання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international