У Драгічыне міліцыя не дала правесці «Дзяды»

2008 2008-11-03T08:37:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Драгічыне 2 лістапада давялося адмяніць прызначаную талаку па ўборцы і ўшанаваньні месца пахаваньня ўдзельнікаў вызваленчага паўстаньня 1863 года. Ініцыятар плянаванай акцыі “Дзяды”, кіраўнік Драгічынскай суполкі Партыі БНФ Уладзімер Казека паведаміў “Радыё Свабода”, што на мэце было ўсталяваць новы крыж у памяць забітых.

“Яшчэ ў 1937-м годзе гэтыя пахаваньні былі ў парадку. Пасьля апынуліся закінутыми. Колішнія крыжы згнілі. І мы вырашылі, што трэба аднавіць крыж, паставіць новы. Дамовіліся, што зробім гэта ў суботу, а сёньня правядзем там невялікі мітынг”, - распавёў Уладзімер Казека.

З словаў суразмоўцы, пра падрыхтоўку да “Дзядоў” выведалі міліцыянты. Нагадаем, у пятніцу яны ўчынілі ператрус на кватэры Ўладзімера Казекі, канфіскавалі 2000 асобнікаў спэцыяльнага нумару газэты “Тут і цяпер”. У суботу і сёньня ля дому, дзе жыве Ўладзімер Казека, каравуліць участковы. Усе іншыя актывісты ў Драгічыне папярэджаныя пра магчымыя затрыманьні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international