Заява Івана Шылы пра аднаўленьне ў школе не задаволена

2008 2008-11-02T12:12:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Судзьдзя Вольга Пракаповіч адхіліла заяву Ўладзімера Шылы з патрабаваньнем да гарадзкога адзьдзелу адукацыі прызнаць незаконным выключэньне з салігорскай СШ № 4 яго сына Івана.

Другое судовае паседжаньне адбылося 31 кастрычніка. Новы дырэктар сш №4 г.Салігорска Кашталян заявіла, што падставай для адлічэньня Івана сталася парушэньне ім працоўнага распарадку і абавязкаў вучня, пропускі заняткаў. Судзьдзя ня прыняла да ўвагі словы сьведкаў з боку заяўнікоў і вырашыла справу на карысьць адміністрацыі школы.

Па словах Івана Шылы, ён ня меў спадзяваньня на прызнаньне рашэньне аб ягоным выключэньні незаконным. Хлапец будзе спрабаваць пераздаць іспыты экстэрнам у чэрвені наступнага году.

Нагадаем, у чэрвені намесьнік старшыні Маладога Фронту Іван Шыла па палітычных матывах быў выключаны са школы перад апошнім выпускным іспытам. У знак пратэсту дырэктарка школы Вольга Сянькова напісала заяву аб звальненьні па ўласным жаданьні, а яе намесьніца па выхаваўчай працы Алена Семчанкова была звольненая за “дрэнную працу”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international