Полацкіх актывістаў дапытваюць па дзейнасьці «Маладога фронту»

2008 2008-11-02T12:05:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіста полацкай філіі «Маладога Фронту» Зьмітра Сакалова ў пятніцу забралі з працы на допыт у міліцыю. Міліцыянта, спадара Крахотку, цікавілі падрабязнасьці дзейнасьці полацкіх маладафронтаўцаў і іх супраца зь іншымі моладзевымі дэмакратычнымі арганізацыямі, паведамляе сайт “Маладога Фронта”.

Допыт цягнуўся цягам 3-х гадзін. “Запытваліся абсалютна пра ўсё, - кажа Зьміцер Сакалоў, - каго ведаеш, зь якога часу ведаеш, якія адносіны паміж вамі, хто дзе жыве, колькі маладафронтаўцаў у Полацку і г.д. Сэнсу гэтых пытаньняў я ня бачу, бо, відавочна, яны валодаюць гэтай інфармацыяй”.

Калі Зьміцер адмовіўся даваць адказы на пытаньні, міліцыянты прыстрашылі яго зрабіць невыязным зь Беларусі.

Нагадаем, некалькі дзён назад у полацкай міліцыі былі дапытаны і непаўнегадовыя маладафронтаўцы Карэн Платонаў і Кася Жогаль, паведамляе Хартыя-97

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international