Палітвязьню Леванеўскаму адмовілі ў амністыі

2005 2005-07-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сям’я кіраўніка Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў, сябра “Свабоднай Беларусі” Валерыя Леванеўскага атрымала ад яго з калёніі ліст. Ён паведамляе, што яго не ўключылі ў сьпіс тых, хто падлягае амністыі, абвешчанай да 9 траўня. Яму гэта стала вядома загадзя, а 30 чэрвеня палітвязьня выклікалі на камісію ў справах амністыі і сказалі, што яму адмоўлена ў выкарыстаньні адносна яго амністыі, бо ён зьяўляецца “злосным парушальнікам”.

Адвакат спадара Леванеўскага Аляксандар Бірылаў паведаміў “Радыё Свабода”, што пакуль ня ведае аб тым, што кіраўніку агульнанацыянальнага страйкаму адмоўлена ў амністыі, але такі вынік можна было прадбачыць, сказаў адвакат.

У сваім лісьце дахаты Валер Леванеўскі зазначае, што перш за ўсё пад амністыю трапляюць тыя, хто нават маючы некалькі судзімасьцяў, умее наладзіць адносіны з адміністрацыяй папраўчай установы.

У лісьце паведамляецца, што адзінай зьменай у жыцьці палітвязьня сталася тое, што яго нарэшце прынялі на працу ў мэдычную часьць калёніі днявальным, які фактычна зьяўляецца прыбіральшчыкам. Плаціць будуць 9 тысяч рублёў за месяц. Валеры Леванеўскі піша, што такая праца ня можа задаволіць, але гэта лепей, чымсьці нічога.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international