viasna on patreon

Брэсцкі абласны суд разгледзіць скаргу Аляксандра Меха

2008 2008-10-30T09:49:41+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 30 кастрычніка,  ў Брэсцім абласным судзе адбудзецца разгляд скаргі Аляксандра Меха на звальненне.

Нагадаем, што Аляксандр Мех быў звольнены з працы за тое, што ён у сьпісе 110-ці кандыдатаў ад АДС намерваўся браць удзел у парламенцкіх выбарах.

Яшчэ 4 чэрвеня ў Аляксандра Меха адбылася гутарка з кіраўніком ААТ "Белтрансгаза" Ўладзімерам Галашкам і супрацоўнікам кобрынскага КДБ Андрэем Басько. Тады спадару Меху было паведамлена, што, калі ён не адмовіцца ад удзелу ў выбарах, яго звольняць з працы. 30 чэрвеня, скончыўся кантракт спадара Меха з ААТ "Белтрансгаз". Ён атрымаў працоўную кнігу, а таксама загад аб звальненьні.

Затым адбыліся слуханьні ў судзе Кобрынскага раёну, якія некалькі разоў пераносіліся. Урэшце 22 жніўня суддзя суда Кобрынскага раёна Аляксандар Бабаскін вынес рашэньне адмовіць сябру Партыі БНФ Аляксандру Меху па ўсіх пунктах яго пазову.

Аляксандар Мех  з’яўляўся прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат у Кобрынскай выбарчай акрузе № 12.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства