Затрыманыя Франак Вячорка і Міхаіл Пашкевіч
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Франака Вячорку і Міхаіла Пашкевіча ў Палацы Рэспублікі. Хлопцы прыйшлі туды на паседжаньне 40 з’езду БРСМ, які праводзіўся ў 90-ю гадавіну ленінскага камсамолу.
Франак пасьпеў паведаміць “Свабодзе”, што хацелі з Міхаілам перадаць свае меркаваньні наконт скасаваньня льготаў, рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў ды іншыя аспэкты ўнутранай палітыкі дзяржавы.Франака Вячорку і Міхаіла Пашкевіча пакуль трымаюць у фае будынку. Ім забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі.
















